Прыехала Каляда ў вазочку,

Ды на сівенькім канёчку.

Прыехала Каляда ўвечары,

Прывезла дудак рэшата.

24 снежня 2020 г., у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 6 “Д” класа далучыліся да інтэлектуальнай гульні “Эх, Калядачкі!” У час правядзення мерапрыемства вучні папоўнілі веды аб традыцыях святкавання Каляд.  Больш даведаліся і пра тое, што ў народзе захавалася мноства сінаптычных назіранняў, звязаных з Калядкамі.

Згодна з народнымі прыкметамі, лічылася, калі на Каляды цёплае надвор’е, то варта чакаць халоднай вясны і наадварот.

“А калі 7 студзеня будзе ісці снег — то год будзе добры”.

У народзе ведалі, што з Каляднай куцці — з 6 студзеня сонца — паварочвае на лета, а зіма ідзе на мароз.

Калі ў калядную ноч падымаецца моцная завіруха, можна чакаць раннюю вясну. А калі на калядныя святы ідзе моцны снег, то будзе цёплая вясна.